Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
Фота сертыфіката ён падзяліўся ў сацсетках.
02.05.2024 / 00:18
Раман Пратасевіч вывучыўся на электразваршчыка 3-га разраду.
«З гэтага дня дыпламаваны зваршчык трэцяга разраду: ) Жыве рабочы клас!» — напісаў ён у тэлеграме.
У Мінску электразваршчык без досведу працы можа зарабляць ад 1500 да 2750 рублёў, згодна з вакансіямі на сайце rabota.by.
***
Экс-рэдактар Nexta Раман Пратасевіч быў затрыманы разам з Сафіяй Сапегай 23 мая 2021 года ў Мінску пасля прымусовай пасадкі рэйсу Афіны — Вільня, які заставілі змяніць маршрут і сесці ў сталіцы Беларусі.
Раман і Сафія былі затрыманыя і адпраўленыя ў СІЗА. Праз нейкі час яны былі пераведзеныя пад хатні арышт.
Сафію Сапегу асудзілі ў маі 2022 года на шэсць гадоў калоніі па справе «Чорнай кнігі Беларусі». За кратамі дзяўчына правяла 13 месяцаў і была памілаваная.
Раман Пратасевіч. Фота: БелТА
Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta, але яго пакінулі пад хатнім арыштам да моманту ўступлення прысуду ў сілу. 16 мая яго памілавалі. Праз камісію па вяртанні ў Беларусь прыехала маці Пратасевіча, якая жыла ў Польшчы.
Узімку Рамана Пратасевіча выключылі са спісу «экстрэмістаў», у які ўнеслі за два месяцы да таго.
Раман Пратасевіч анансаваў сваё вяртанне ў вялікае блогерства
Рамана Пратасевіча выдалілі са спісу экстрэмістаў
«Нават свайго гатовыя змяшаць з брудам». Пратасевіч вылез на БТ з крыўдамі на былых калег