Мінкульт скардзіцца: ніхто не хоча здымаць фільмы пра 2020 год і «гераізм сілавікоў»
Ведамства не атрымала ніводнага сцэнарыя на гэтыя тэмы.
01.05.2024 / 11:58
Намесніца начальніка аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Крысціна Мельнікава ў эфіры АНТ расказала, што яе ведамства не атрымала ніводнага сінопсісу фільма на тэму пратэстаў 2020 года, піша канал «Священный Белавуд».
У студзені Мінкульт і «Беларусьфільм» абвясцілі конкурс сцэнарыяў для фільмаў з дзяржпадтрымкай. Іх плануюць зняць у 2025 годзе. З таго часу ведамства атрымала 280 заявак з розных краін свету. Аднак абсалютная большасць гэтых сцэнарыяў, як заўважыла Мельнікава, у жанрах фэнтэзі ці камедыі.
Пры гэтым пра падзеі 2020 года і «гераізм сілавікоў» — так называлася катэгорыя ў конкурсных дакументах — здымаць кіно ніхто не хоча. Але ў ведамстве не губляюць надзеі. Мельнікава запрасіла дзяржтэлеканалы зняць з «Беларусьфільмам» серыял на гэтую тэму.
Самы касавы фільм у гісторыі беларускага кінематографа. Пра што ён?