Украіна ўжо атрымала заходнюю зброю з дазволам біць па Расіі — МЗС Латвіі
Ёсць краіны, якія перадаюць Украіне зброю без ранейшых абмежаванняў.
01.05.2024 / 18:30
Па словах міністаркі замежных спраў Латвіі Байбы Бражэ, падыход заходніх партнёраў Украіны можа змяніцца. Фота: AP
Новапрызначаная міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ заявіла, што Украіна атрымала ад некаторых партнёраў заходнюю зброю з дазволам біць па расійскай тэрыторыі.
Пра гэта яна расказала ў інтэрв'ю «Еўрапейскай праўдзе».
Цяпер Украіна атрымлівае зброю ад заходніх партнёраў з публічнай перасцярогай пазбягаць удараў ім за межамі Украіны. Аднак, лічыць Бражэ, такі падыход можа змяніцца, і нават больш — ён ужо мяняецца.
«Ужо цяпер ёсць краіны, якія ўжо далі Украіне зброю, без падобных абмежаванняў», — сказала кіраўніца МЗС Латвіі.
Бражэ патлумачыла, што ў гэтых выпадках аб зняцці абмежаванняў не казалі публічна.
«Вядома, не ўсё абвяшчаецца публічна, і нават лепш не казаць гэта ўслых да пэўнага часу. Галоўнае — уплыў на полі бою. Таму што тут ёсць выбар: ці казаць пра нешта гучна, ці проста рабіць тое, што трэба», — сказала яна.
Міністарка выказала перакананне, што калі ёсць аб'екты, з якіх Расія атакуе Украіну, то Украіна мае права на ўдар у адказ, калі гэтыя аб'екты размешчаныя на расійскай тэрыторыі. Па словах Бражэ, такое прымяненне зброі дазваляе міжнароднае права.
Бражэ таксама падзялілася тым, як «кааліцыя дронаў», якую ўзначальвае ў тым ліку і яе краіна, плануе забяспечыць патрэбы ўкраінскага войска, і выказала перакананне, што ў вайне час гуляе не на карысць Расіі.
«Тую вайну перажыла, і гэтую перажываю». 98-гадовая ўкраінка прайшла 10 км, каб пазбегнуць акупацыі
Генеральны сакратар НАТА прыехаў у Кіеў з неабвешчаным візітам
Мінабароны Брытаніі дало сваю ацэнку расійскіх страт у вайне з Украінай