Гуам, Бутан, Макаа… Высветлілася, з кім вяла перамовы Беларуская федэрацыя футбола аб правядзенні спарынгу
У Беларускай федэрацыі футболу, акрамя дамоўленасці з расійскім бокам, хацелі правесці ў Мінску яшчэ адзін хатні матч.
02.05.2024 / 14:47
Зборная Гуама па футболе. Фота: fifa.com
У якасці апанентаў нашай каманды маглі выступіць зборныя Гуама (205-е месца ў сусветным рэйтынгу ФІФА), Лаоса (190-е месца), Усходняга Цімора (198-е месца), Макаа (186-е месца), Мальдываў (161-е месца), Шры-Ланкі (204-месца), Брунея (194-е месца) або Бутана (185-е месца), піша football.by.
Брунейцы адгукнуліся на прапанову аб правядзенні сустрэчы на тэрыторыі Беларусі пры ўмове, што будуць аплачаны ўсе выдаткі па пералёце, пражыванні і харчаванні.
Таксама зборная Беларусі ў чэрвені ў Будапешце згуляе таварыскі матч з Ізраілем.
У рэйтынг ФІФА ўключаныя 210 зборных. Апошняе месца займае каманда Сан-Марына. Зборная Беларусі ў гэтым рэйтынгу на 96-м месцы.
Падчас футбольнага матча першай лігі гулец страціў прытомнасць, яго забрала хуткая
12-гадовы беларускі футбаліст зрабіў выбар паміж «Рэалам» і «Барселонай»
Памёр экс-трэнер зборнай Украіны па футболе Міхаіл Фаменка