Стала вядома, як падарвалі Крымскі мост у кастрычніку 2022 года

Бомба спрацавала ад сігналу GPS-навігатара.

03.05.2024 / 07:12

Крымскі мост. Фота: Maxar

Бомба, якую выкарыстоўвалі для выбуху на мосце, была заснаваная на ракетным паліве і мела магутнасць 10 тон тратылавага эквіваленту. Яна спрацавала ад сігналу GPS-навігатара, прыйшлі да высновы эксперты, піша kommersant.com

Асноўным зарадам стала сумесевае выбуховае рэчыва на аснове цвёрдага ракетнага паліва, якое змяшчае перхлараты калію або натрыю, а таксама дробнадысперсныя металы, заключылі эксперты. Па іх версіі, самаробную бомбу схавалі пад поліэтыленавай плёнкай таўшчынёй 0,1 мм, яе шчыльны пласт стаў абалонкай прылады.

Як сказана ў заключэнні экспертаў, «для дэтанацыі» ўжылі замежнае выбуховае рэчыва на аснове гексагену — хутчэй за ўсё, C-4 або PE-8. Схаваны пад плёнкай дэтанатар спрацаваў ад сігналу GPS-навігатара «ў момант праходжання загадзя зададзенага пункту маршруту».

Следчыя прыйшлі да высновы, што выбух арганізаваў старшыня СБУ Васіль Малюк.

Сам ён распавядаў, што асабіста распрацаваў і рэалізаваў аперацыю, прычым магутнасць выбухоўкі ацаніў інакш: «рулонамі забілі цэлы кантэйнер — іх сумарная вага ў трацілавым эквіваленце адпавядала 21 тоне». Кіраўнік СБУ падкрэсліў, што ўкраінскія аператыўнікі дзейнічалі самастойна, без дапамогі звонку. 

Выбух на Крымскім мосце прагрымеў раніцай 8 кастрычніка 2022 года. Выбухнуў грузавік, у выніку чаго абрынуліся два аўтамабільныя пралёты, на чыгуначнай частцы загарэліся цыстэрны з палівам грузавога цягніка, які ў гэты час праходзіў па мосце. Загінулі чатыры чалавекі.

У лютым наступнага года на мосце пасля рамонту цалкам адкрылі ўсе палосы для легкавых машын, а ў маі быў адноўлены рух па чыгуначнай частцы.

Зяленскі паабяцаў разбурыць Крымскі мост падчас новага контрнаступу

Украінская разведка рыхтуе новую атаку на Крымскі мост

Расійская прапаганда вызначыла чатыры масты Нямеччыны для «ўдару ў адказ» за Крымскі мост

Nashaniva.com