«На прадпрыемстве паніка». «Кіберпартызаны» заявілі пра новую атаку на «Гродна Азот»

Актывісты сцвярджаюць, што спрацавалі вірусы.

03.05.2024 / 13:06

Скрыншот відэа «Кіберпартызаны»

«Кіберпартызаны» паведамілі пра новую атаку на сістэмы «Гродна Азот».

Актывісты распавялі, што падчас першай атакі яны заклалі ў сістэму вірусы, якія будуць спрацоўваць па раскладзе. 2 мая спрацавала першая хваля, якая павінна была выдаліць даныя многіх сотняў ПК супрацоўнікаў, дакументаабарот, дамен-кантралёры і іншыя серверы.

Па сцвярджэнні «Кіберпартызан», на прадпрыемстве пачалася паніка. Дыспетчар загадаў выключыць камп'ютары.

Акрамя таго, актывісты распавялі, што на прадпрыемства запрашалі цэлую брыгаду службы бяспекі.

«Тыя, аказваецца, дзяўбнулі на пакінутыя прынады-падманкі-генератары-бурнай-актыўнасці, як дзеці малыя ўзрадаваліся і не сталі далей шукаць нашы сапраўдныя «сюрпрызы», — пішуць «Кіберпартызаны».

Актывісты абяцаюць, што выдаляць усе закладкі і вірусы, як толькі будуць вызваленыя палітвязні.

«Кіберпартызаны» адказалі Церцелю: Мы ніколі не планавалі атаку на БелАЭС

«Кіберпартызаны» заявілі, што ўзламалі сайт КДБ

«Учора быў шухер». Што адбываецца на «Гродна Азоце» пасля атакі «Кіберпартызанаў»

«Кіберпартызаны» паведамілі пра атаку на гродзенскі «Азот»

«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра небяспечны баг у тэлеграме

Nashaniva.com