Мукавозчык зноў стаў «Залатым пяром»
Праўладны саюз журналістаў раздаў узнагароды.
03.05.2024 / 21:16
Андрэй Мукавозчык. Фота: «СБ»
Прапагандыст Андрэй Мукавозчык, які вядзе калонку ў газеце Адміністрацыі Лукашэнкі «СБ — Беларусь сегодня», зноў атрымаў узнагароду «Залатое пяро» — яе ўручае праўладны Саюз журналістаў.
Былога кіраўніка беларускага КВЗ узнагародзілі за «найлепшую работу ў мастацка-публіцыстычных жанрах», разам з ім прэмію атрымала яго калега па «СБ» Ірына Аўсеп'ян.
Мукавозчык да гэтага атрымліваў «Залатое пяро» як мінімум двойчы — у 2017-м, калі ён яшчэ не набыў сумную славу аднаго з самых адыёзных прапагандыстаў, і ў 2020-м.
У цэлым, большасць узнагарод традыцыйна сабралі прапагандысты з Выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Напрыклад, «Залатыя пёры» атрымалі Дзмітрый Крат і Юрый Церах — яны ўзнагароджаныя за рубрыку «Нейракомікс». Гэта коміксы, у якіх звычайна ўтрымліваюцца сюжэты з абразай на адрас беларускага дэмакратычнага руху, Украіны і заходніх палітыкаў.
Узнагароду за «грамадзянскую пазіцыю журналіста» атрымаў галоўны рэдактар «Сельской газеты» Сяргей Міховіч — у загалоўках практычна кожнага матэрыялу гэтага аўтара згадваецца Лукашэнка.
За «распрацоўку актуальных праблем грамадска-палітычнага жыцця» «Залатое пяро» атрымаў яшчэ адзін аўтар «СБ» Раман Рудзь. Сярод «актуальных праблем», якія ён вывучае — «заняпад аховы здароўя і адукацыі на Захадзе», карупцыя ў Польшчы і «ваяўнічасць Чэхіі».
Мукавозчык: Калі ГУБАЗіК затрымае мяне за падпіску на Матольку, абсалютна будзе мець рацыю
Мукавозчык: Пагоню пара ў іх забіраць, яна павінна быць наша
Мукавозчык узначаліў секцыю публіцыстыкі Саюза пісьменнікаў
Комік Танковіч — пра Мукавозчыка, Галыгіна і працу ў NEXTA