У Гродне арыштавалі айцішніка Дзмітрыя, які вярнуўся з Польшчы
29-гадовага Дзмітрыя Глушчанку вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах.
03.05.2024 / 17:45
Затрыманы Дзмітрый Глушчанка. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)
Дзмітрый Глушчанка з Гродна. У 2016-м скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па дзвюх спецыяльнасцях: «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» і «камп'ютарная графіка і вэб-дызайн».
На размеркаванні ён працаваў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі ГрДУ, дзе рабіў дызайны. Пасля Дзмітрый пайшоў у IT і апошнія пяць гадоў працаваў дызайнерам у кампаніі *instinctools. Цяпер Дзмітрый на пазіцыі Senior UX/UI дызайнер.
У відэа ГУБАЗіК паказвае фота з Дзмітрыем з пратэстаў у Гродна, знятыя ў асноўным міліцыянтамі. Там ён ідзе па дарозе. Губазікаўцы сцвярджаюць, што на Дзмітрыя завялі крымінальную справу.
Гарадзенец пасля вяртання ў Беларусь атрымаў пяць крымінальных спраў і стаў «тэрарыстам»
67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы
Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў