Школьнікаў прымусілі на дыктоўцы да Дня перамогі пісаць цытаты Лукашэнкі

3 мая ў школах і гімназіях Беларусі прайшла Усебеларуская дыктоўка «Я раскажу пра Перамогу», прысвечаная Дню перамогі. На ёй школьнікам дыктавалі сярод іншага і цытаты з Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла чытачка выдання «Флагшток», якая працуе настаўнікам у адной са школ Гомельшчыны.

04.05.2024 / 16:54

Вучні ДУА «Сярэдняя школа № 15 горада Гомеля» пры напісанні дыктоўкі. Фота: тэлеграм-канал Навабеліцкай адміністрацыі

Дыктоўка прадугледжвала тры варыянты тэксту для вучняў 1-4, 5-9 і 10-11 класаў. Пры гэтым у дыктоўках для сярэдніх і старэйшых класаў былі і цытаты з Лукашэнкі, якія займалі ад 1/5 да 1/4 конкурсных тэкстаў.

Тэкст для старэйшых класаў дадаткова змяшчаў працяглы Спіс прапагандысцкіх «вайскова-патрыятычных» акцый, якія праводзяцца ўладамі.

Мінкульт просіць вертыкаль максімальна запоўніць залы пры паказе новага прапагандысцкага шэдэўра

Мукавозчык зноў стаў «Залатым пяром»

Прапагандыстка Лебедзева: Апанентаў трэба знішчаць. Сінія дупы павінны падацца ім проста казкай

Nashaniva.com