Мадонна дала найвялікшы канцэрт за сваю карʼеру

Бясплатнае шоу на пляжы ў Рыа-дэ-Жанэйра наведалі 1,6 мільёна чалавек.

05.05.2024 / 11:23

65-гадовая Мадонна дала найвялікшы канцэрт за сваю карʼеру. Фота: AP Photo / Silvia Izquierdo

Завяршальны канцэрт у рамках тура Celebration Мадонна правяла на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра. Колькасць гледачоў, якія наведалі шоу, улады горада ацэньваюць у 1,6 мільёна чалавек. Гледачы прыходзілі на пляж за некалькі гадзін і нават дзён да мерапрыемства, каб заняць добрыя месцы, піша Reuters. 

Таксама гледачы назіралі за шоу з дзясяткаў яхт і з кватэр суседніх дамоў. Канцэрт працягваўся каля дзвюх гадзін. 

Фота: AP Photo / Bruna Prado

Фота: AP Photo / Bruna Prado

Канцэрт ахоўвалі каля 3000 паліцэйскіх. 

Улады Рыа-дэ-Жанейра заявілі, што выдаткавалі на канцэрт каля 3,9 мільёна даляраў. Паводле іх ацэнак, шоу можа прынесці эканоміцы горада ў 15 разоў больш.

Песні ананімнай спявачкі Клаўдзіі Пятроўны ва Украіне сярод лідараў праслухоўванняў. А што вядома пра яе асобу?

Бʼянка прызналася ў пластычных аперацыях і расказала, колькі каштавала пахудзець

Кампазітар Эдуард Ханок ездзіць па Мінску на аўтобусе і метро

Nashaniva.com