Брытанскі акцёр Бернард Хіл — капітан «Тытаніка» — памёр ва ўзросце 79 гадоў
Прычыны смерці пакуль што не называюцца. Вядома, што Бярнард Хіл жыў у горадзе Іпсуіч у Вялікабрытаніі, піша Bild.
05.05.2024 / 17:26
Кадр з фільма «Тытанік»
Акцёрская кар'ера Хіла працягнулася больш за трыццаць гадоў. Больш за ўсё ён вядомы па ролі капітана Эдварда Джона Сміта ў фільме «Тытанік», таксама ён сыграў караля Тэадэна ў трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» і рэктара турмы Сан-Квенцін у драме «Сапраўднае злачынства».
Хіл — адзіны ў гісторыі акцёр, які зняўся больш чым у адным фільме, які атрымаў 11 статуэтак «Оскар» («Тытанік» і «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля»).