Ці магчыма аднавіць рух цягнікоў з Беларусі ў Еўропу?

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў у выпуску ютуб-канала «Мне таксама не падабаецца», што вядома па гэтым пытанні. 

06.05.2024 / 11:12

Цягнікі з Беларусі ў Еўропу перасталі пускаць у перыяд пандэміі. Але па яе заканчэнні рух не быў адноўлены. Па словах Вячоркі, прычынай гэтаму з'яўляюцца санкцыі: «Санкцыі накладзены на чыгунку ўвогуле. І там немагчыма адрозніць пасажырскія перавозкі ад непасажырскіх».

Частка санкцый была накладзена ў адказ на рэпрэсіі ў Беларусі, частка — за ўдзел у ваенных дзеяннях у 2022-м годзе, калі чыгункай перапраўлялі расійскія войскі.

Па словах Франака, офіс Ціханоўскай спрабаваў вырашыць гэтае пытанне. Але праблема ў тым, што з вяртаннем пасажырскіх цягнікоў, «вернуць і падсанкцыйную прадукцыю, якая ганяецца гэтымі цягнікамі».

Вячорка адзначыў, што лічыць маларэалістычным адмяніць санкцыі, накладзеныя на Беларускую чыгунку. У той жа час, па яго словах, пытанне аднаўлення чыгуначнага злучэння павінна ўздымацца.

Паміж Мінскам і Масквой хочуць пусціць чартарныя цягнікі, каб расейцам ездзіць на карпаратывы

Беларусам рэкамендуюць перасякаць мяжу з Польшчай па новай схеме

Nashaniva.com