Аўтамабіль беларускай зборкі за паўгода ўвайшоў у топ самых прадаваных у Расіі
Гэта здарылася ўпершыню.
06.05.2024 / 12:52
Ілюстрацыйнае фота: belgee.by
Красовер беларускай зборкі Belgee Х50 за паўгода здолеў увайсці ў топ самых прадаваных мадэляў у Расіі.
Аўто, якое збіраецца ў Беларусі на аснове кітайскага Geely Coolray, заняло дзявятае месца ў спісе самых прадаваных у Расіі красовераў у красавіку, паведамляе «Аўтастат».
Усяго ў красавіку ў Расіі прадалі 3005 красовераў вытворчасці завода «БелДжы». Першае месца занялі кітайскія красоверы Haval Jolidon (6112 прададзеных машын), у тройку таксама ўвайшлі LADA Niva Travel (5044) і LADA Niva Legend (4501).
Продажы Belgee Х50 у Расіі стартавалі ў верасні 2023 года.