Памёр заслужаны ўрач Анатоль Маўрычаў. Больш за 20 гадоў ён быў намеснікам дырэктара РНПЦ анкалогіі

Доктар медыцынскіх навук Анатоль Маўрычаў памёр 2 мая ва ўзросце 75 гадоў.

07.05.2024 / 12:26

Анатоль Маўрычаў. Фота: vesti24.by

Анатоль Маўрычаў нарадзіўся 2 студзеня 1949 года. Скончыў Мінскі медінстытут, з 1984 і да апошніх дзён працаваў у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.

У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, праз 10 гадоў стаў доктарам навук.

У 1990-2021 быў намеснікам дырэктара РНПЦ.

Анатоль Маўрычаў быў аўтарам больш за 300 навуковых прац, 4 манаграфій, 14 аўтарскіх пасведчанняў, падрыхтаваў да паспяховай абароны 1 доктара і 7 кандыдатаў медыцынскіх навук.

Развітанне з ім адбылося 4 мая, пахавалі Анатоля Маўрычава на Паўночных могілках.

Nashaniva.com