Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком НАТА

Упершыню кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі НАТА

07.05.2024 / 13:30

Фота: Аб'яднаны пераходны камітэт

Адбылася сустрэча з генеральным сакратаром Арганізацыі паўночнаатлантычнай дамовы Енсам Столтэнбергам, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

У сустрэчы таксама браў удзел Валер Кавалеўскі. Таксама ў рамках Паўночнаатлантычнай Рады Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу дзеля абмену меркаваннямі па крызісе ў Беларусі і па перспектывах устанаўлення дыялогу дэмакратычнага руху Беларусі і НАТА па палітычным парадку дня.

«Я рада, што гэта сустрэча адбылася, і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог, — сказала Святлана Ціханоўская. — У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права».

На думку дэмакратычнага лідара Беларусі для кожнай еўрапейскай краіны неабходна выбудоўваць паважлівыя, канструктыўныя адносіны з НАТА, што важна для нацыянальных інтарэсаў і падтрымання рэгіянальнай бяспекі.

«Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага мірнага прадказальнага партнёра», — рэзюмавала Святлана Ціханоўская.

Ціханоўская прадставіла тры магчымыя сцэнары перамен у Беларусі

Ціханоўская падпісала дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі

Ціханоўская на Мальце наведала месца забойства вядомай журналісткі

Nashaniva.com