Вызначыўся першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў
Ім у нечым сенсацыйна стала дортмундская «Барусія».
07.05.2024 / 23:52
Зноў ПСЖ без перамогі ў Лізе чэмпіёнаў. Фота: Frank Augstein / AP
У Парыжы клуб з Дортмунда выйграў у ПСЖ 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы ў пачатку другога тайма забіў абаронца зборнай Германіі Матс Хумельс.
Потым немцы гераічна адбіліся. Прычым ПСЖ мінімум пяць разоў трапіў у штангі і папярэчыны і нанёс 31 удар па варотах.
У першым паядынку тыдзень таму «Барусія» на сваім полі перамагла 1:0.
У сераду ў другім паўфінале згуляюць «Рэал» — «Баварыя» (першы матч — 2:2).
Фінал пройдзе 1 чэрвеня ў Лондане. У мінулым фінале гулялі «Манчэстэр Сіці» — «Інтэр» (1:0).
50:0! І гэта лік не рэгбійнага, а футбольнага матча ў беларускім чэмпіянаце
Экс-футбаліст зборнай Беларусі Антон Сарока выйшаў з медыкаментознай комы
Беларус Антон Чычкан стаў уладальнікам Кубка Польшчы па футболе