Віцебскаму доктару далі 15 сутак за падтрымку Украіны ў чат-рулетцы
У судзе Першамайскага раёна Віцебска 15 красавіка разглядзелі справу Аляксандра Рандарэнкі, якога абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП.
08.05.2024 / 13:58
Падставай для затрымання стаў лозунг грамадска-палітычнага характару, які мужчына нібыта выкрыкнуў у чат-рулетцы, а таксама дэманстрацыя прадмета з выявай сцяга жоўта-сіняга колеру. Гэта міліцыянты расцанілі як «несанкцыянаванае пікетаванне». Вядома, што затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, піша «Вясна».
На судзе Аляксандр прызнаў віну і патлумачыў, што падчас стрыму быў п'яны.
Аднак суддзя Наталля Карабліна прызначыла яму 15 сутак арышту.