Жыхары Рагачова паскардзіліся на ржавую ваду — чыноўнікі ў адказ заклікалі «не паддавацца на правакацыі»
У райвыканкаме кажуць, што бяссільныя.
08.05.2024 / 17:08
Скрыншот відэа жыхара Рагачова: Флагшток
Жыхар раёна Малочна-кансервавага камбіната Рагачова ў мясцовым чаце «дыялогу з уладай» паскардзіўся на іржавую ваду з-пад крана.
Такімя скаргі ў рэгіёне паступаюць рэгулярна. Аднак гэтым разам мясцовыя чыноўнікі фактычна распісаліся ў сваёй бяссільнасці, піша «Флагшток».
Жыхар Рагачова ў чаце абвінаваціў камунальнікаў у нядбайнасці і прыгразіў, што паскардзіцца абласным уладам. Яму эмацыйна адказала намесніца начальніка аддзела ЖКГ Рагачоўскага райвыканкама Святлана Казакевіч.
Чыноўніца заявіла, што ў выканкаме ўсё вельмі перажываюць. Там ведаюць аб праблеме, праводзілі нарады з прадстаўнікамі ЖКГ вобласці.
«Звярнуліся да іх па дапамогу, так пакуль самі не можа вызначыць прычыны праблемы. Па выніках рабочай нарады прынята рашэнне выканаць шэраг сумесных мерапрыемстваў», — адзначыла Казакевіч.
Скрыншот: Флагшток
Паводле яе слоў, спецыялісты працуюць кожны дзень, але пакуль не могуць вырашыць праблему. З-за гэтага, як заяўляе Казакевіч, у выканкаме ўсё вельмі перажываюць.
Чыноўніца таксама заклікала жыхароў «не паддавацца на правакацыі». На якія менавіта, яна не патлумачыла.
У доме на Альшэўскага ў Мінску затапіла дзесяць кватэр — вада лілася нават з разетак
Ужо хутка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Хто першы трапіў у сумны спіс?