Расійскія прапагандысты ўсё стараюцца ажывіць Кадырава. Гэтым разам з яго зрабілі незвычайнага асілка
Памочнік кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, пра крытычны стан здароўя якога апошнім часам ходзіць шмат чутак, якія ніяк не ўдаецца пераканаўча абвергнуць, запосціў відэа, на якім ягоны шэф, які не надта ўпэўнена паводзіў сябе на ўчарашняй інаўгурацыі Пуціна, выглядае сапраўдным волатам.
08.05.2024 / 21:13
Скрыншот з відэа
На відэа, якое апублікавала дзяржаўнае агенцтва «РИА Новости», Кадыраў нібыта толькі ўласнымі сіламі цягне пазадарожнік Toyota Land Cruiser.
Раней топ-прапагандыстка Маргарыта Сіманьян у сваім тэлеграм-канале расказала, што сустрэлася з Кадыравым у Крамлі, і ў яго нібыта выдатнае здароўе.
Між тым, мяркуючы па здымках з учарашняй інаўгурацыі Пуціна, Кадыраву на гэтым мерапрыемстве было відавочна цяжка. Зняць вопратку яму дапамагалі адразу два чалавекі. А фота, якое павінна было, верагодна, паказаць падтрымку кіраўніка Чачні ад яго паплечнікаў, выглядае так, нібыта Кадыраў сам не можа стаяць.
«Новая газета Еўропа» раней апублікавала расследаванне пра сурʼёзную хваробу Кадырава. Паводле выдання, «стан здароўя 47-гадовага Рамзана Кадырава не пакідае надзей на яго вылячэнне».
«Ранейшага лідара ўжо не будзе». Рамзан Кадыраў невылечна хворы
Кадыраў выклаў відэа са спартыўнай залы на фоне навінаў пра небяспечную хваробу