У EPAM пакрысе скарачаецца выручка і штат

Кампанія знізіла свае чаканні.

10.05.2024 / 08:00

Фота: Інстаграм EPAM

Выручка кампаніі EPAM у I квартале склала $1,165 млрд, што на 3,8% менш, чым годам раней, гэта значыць на $45,5 млн. Гэта вынікае з квартальнай справаздачы кампаніі.

Кампанія знізіла свае чаканні. Так, выручка ў II квартале складзе ад $1,135 да $1,145 млрд, што менш на 2,6%. Па выніках года яна будзе ў дыяпазоне ад $4,575 да $4,675 млрд, або мінус 1,4%.

Колькасць работнікаў па стане на 31 сакавіка 2024 года складала каля 52,8 тыс.чалавек, у тым ліку 47 050 тэхнічных спецыялістаў, што на 0,7% менш, чым на 31 снежня 2023 года. Дарэчы, годам раней у кампаніі працавалі амаль 57,5 тыс.

Па словах гендырэктара EPAM Аркадзя Добкіна, кампанія адаптавалася да складанага асяроддзя попыту і з нецярпеннем чакае яго магчымага аднаўлення. На гэтым фоне інвестуюць у тым ліку ў штучны інтэлект.

Колькі падаткаў заплацілі ў бюджэт Літвы фірмы з беларускімі каранямі

«Не ўсё так блага». Што будзе са студэнтамі-айцішнікамі ў ЕГУ без EPAM

EPAM раптоўна выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЕГУ

Nashaniva.com