Расія можа неўзабаве пачаць наступ на Ваўчанск, што за 70 км ад Харкава

Уначы расіяне праводзілі магутную артылерыйскую падрыхтоўку.

10.05.2024 / 09:51

Ілюстрацыйнае фота: Полк Каліноўскага

Расія можа неўзабаве пачаць наступ на Ваўчанск, што за 70 км ад Харкава, паведаміў украінскі вайсковец 24й штурмавой брыгады «Айдар» Станіслаў Бунятаў.

Па ягоных словах, уначы расіяне праводзілі магутную артылерыйскую падрыхтоўку, а групы ДРГ спрабавалі прамацаць памежную лінію. Іх адбілі.

«Абстаноўка вельмі напружаная. У найбліжэйшы час чакаецца прыцягненне асноўных рэзерваў, павінны адбіцца», — піша баец.

Расеійскія вайсковыя паблікі таксама пішуць, што з 5 раніцы ўзмоцнена абстрэльвалі Харкаўскую вобласць, асабліва Ваўчанск.

Артылерыйскім і мінамётным ударам РФ падвергся 21 населены пункт, у прыватнасці і Ваўчанск.

Расійскія войскі ўвайшлі ў сяло Уманскае на захад ад Аўдзееўкі і вывесілі там сцяг СССР

Гэтай ноччу адбылася масіраваная атака на энергааб'екты ў шасці абласцях Украіны

Расія перастала выкарыстоўваць Крымскі мост для вайсковых грузаў

Nashaniva.com