Для ўдару па НПЗ у Башкартастане УСУ прымянілі звышлёгкі самалёт
Баявы апарат праляцеў 1300 км — як ад Берліна да Рыма.
10.05.2024 / 10:09
Bild
У чацвер Украіна атакавала НПЗ у горадзе Салават у Башкартастане. Баявы апарат праляцеў 1300 км — як ад Берліна да Рыма. У СБУ заявілі, што гэта самы далёкі ўдар ад пачатку вайны.
Bild
Эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке называе гэта «прыніжэннем Пуціна» на 9 Мая і піша, што для нападу Украіна выкарыстоўвала пераабсталяваны ў беспілотнік звышлёгкі самалёт, начынены выбухоўкай.
У красавіку УСУ ўжо атакавалі аб'екты ў Расіі спачатку з дапамогай украінскага звышлёгкага самалёта аэрапракт A-22 «Лятучая лісіца», затым з дапамогай французскага Sky Ranger. Пад фюзеляжам размясцілі сістэму сувязі з камерамі і радыёканалам, а таксама савецкую авіябомбу 250 кг.
Украінскія беспілотнікі даляцелі да Башкартастана
Беспілотнікі ўдарылі па нафтабазе на Кубані: пачаўся пажар
Беспілотнікі ўдарылі па НПЗ пад Калугай