Мінабароны Украіны пацвердзіла спробы Расіі прарваць лінію абароны на поўначы Харкаўскай вобласці

Для ўзмацнення абароны туды накіравалі рэзервы.

10.05.2024 / 13:40

Пашкоджаны ў выніку расійскага абстрэлу будынак бальніцы ў Харкаве. Фота: Yakiv Liashenko / AP

Кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў, у сваю чаргу, распавёў пра ўзмацненне абстрэлаў на паўночным кірунку, аднак зняпраўдзіў інфармацыю пра паспяховы «наступ» расійскіх войскаў на Харкаў.

«Акупанты ўзмацнілі абстрэлы на паўночным кірунку. У першую чаргу праціўнік наносіць удары па горадзе Валчанску», — напісаў украінскі чыноўнік у сваім тэлеграм-канале.

Ён паведаміў, што ўсю ноч працягваліся абстрэлы. Былі беспаспяховыя спробы дыверсійных груп прарваць мяжу.

«Узброеныя сілы Украіны ўпэўнена трымаюць пазіцыі: не страчана ніводнага метра. Групоўка праціўніка не ўяўляе пагрозы Харкаву, яго сіл хапае толькі для правакацый на паўночным кірунку», — патлумачыў ён.

Аднак ён заклікаў цывільнае насельніцтва памежных населеных пунктаў быць у сховішчах і адзначыў, што ўсе органы ўлады працуюць, знаходзяцца на месцах і выконваюць свае абавязкі.

Раніцай расійскія ваенкары сталі распаўсюджваць інфармацыю аб пачатку наступу расійскіх войскаў на Харкаў з тэрыторыі Расіі.

Расія спрабуе наступаць на Харкаў. Гаворыцца аб інтэнсіўных баях

Расія можа неўзабаве пачаць наступ на Валчанск, што за 70 км ад Харкава

Nashaniva.com