Расійскія вайскоўцы заявілі пра адбіццё паветранага нападу на тры рэгіёны

Так, Мінабароны Расіі сцвярджае, што ў ноч на суботу над Белгарадскай вобласцю быў збіты 21 рэактыўны снарад Vampire, а таксама дзевяць беспілотнікаў.

11.05.2024 / 07:56

Ілюстрацыйнае фота

Яшчэ сем дронаў, паводле заявы, былі перахоплены ў Курскай і Валгаградскай абласцях.

Белгарадскі губернатар Вячаслаў Гладкоў ноччу паведамляў аб васьмі пацярпелых у выніку адбіцця атакі на абласны цэнтр. Ён пісаў у тэлеграм-канале, што «збіта некалькі паветраных цэляў на падлёце да горада».

Губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт паведамляў аб перахопе двух беспілотнікаў, адзін з якіх «пашкодзіў шыбы жылых дамоў».

Улады Валгаградскай вобласці аб налёце дронаў не паведамлялі.

Для ўдару па НПЗ у Башкартастане УСУ прымянілі звышлёгкі самалёт

Беспілотнікі ўдарылі па НПЗ пад Калугай

Уначы беспілотнікі атакавалі дзве вобласці ў Расіі. На Разанскім НПЗ узнік пажар

Nashaniva.com