Пацалунак Сабаленкі і бізнэсоўца з Бразіліі трапіў у трансляцыю. Яго жонка можа падаць на развод
У атачэнні другой ракеткі свету стаў з'яўляцца Георгіяс Франгуліс, які зʼяўляецца саўладальнікам кампаніі Oakberry, якая спецыялізуецца на здаровай ежы. З'явілася пікантная падрабязнасць стасункаў.
11.05.2024 / 09:47
Мужчына суправаджаў Сабаленку на турнірах у Штутгарце і Мадрыдзе, дзе дазволіў сабе некаторыя вольнасці. Амерыканскі тэнісны блогер выклаў у сваім ютуб відэа з адкрытага трэнінгу спартоўкіі на турніры ў Мадрыдзе, якую транслявалі ў сеціве.
На кадрах відаць, як мужчына вельмі падобны да Франгуліса, падыходзіць да тэнісісткі і цалуе яе ў вусны, звяртае ўвагу «Трыбуна».
Праўда, магчыма, ён хутка зменіць сваё сямейнае становішча. Адзін з карыстальнікаў сацсеткі X размясціў скрыншот перапіскі з жонкай бізнэсоўца, дзе ўдакладніў, ці разбурыла Сабаленка іх шлюб з Франгулісам або яны ўжо і так расcталіся.
Жонка Франгуліса не праігнаравала паведамленне і адказала, што яна замужам, але будзе прасіць пра развод. І сказала, што інтрыжка новай пары пачалася яшчэ ў Каліфорніі.
Жанаты мужчына быў з Сабаленкай у Штутгарце, і яму можна ёй класці руку ніжэй за талію
«Я пайшоў на **й» Сабаленка паслала свайго трэнера падчас матчу — ён пагадзіўся
Першая ракетка свету Новак Джокавіч атрымаў удар бутэлькай па галаве на турніры ў Рыме