Мінскі маторны завод пачаў выпускаць уласныя шкарпэткі
Мінскі маторны завод, асноўнай спецыялізацыяй якога з'яўляецца выраб дызельных трактарных рухавікаў, запусціў у продаж уласную калекцыю шкарпэтак з «духам сапраўднага маторабудаўніка», паведаміла прэс-служба прадпрыемства.
11.05.2024 / 15:58
Фота: прэс-служба ММЗ
У калекцыі шкарпэткі ўсяго двух колераў — чорнага і белага, і ўсяго двух памераў: 25 — для жанчын і 27 — для мужчын.
Затое куды больш багаты выбар надпісаў на шкарпэтках: «Алергія на нізкія абароты», «Працую на рухавіку ўнутранага згарання», «Заводжуся з паўабароту», «Мой блок вам у плечы!» і да т. п.
Шкарпэткі плануюць прадаваць у фірмовых крамах ММЗ.
Mark Formelle адчыніць у Расіі 42 новыя крамы
Mark Formelle да свята развесіў на вярбе жаночыя станікі ФОТАФАКТ
Расійскі рэпер, які прыйшоў на «голую вечарынку» ў адной шкарпэтцы, пойдзе ў армію вясной