У Польшчы расказалі, як суддзя Шміт заехаў у Беларусь. Турцыя ні пры чым

Польскі суддзя Томаш Шміт, які папрасіў палітычны прытулак у Беларусі, пакінуў тэрыторыю Польшчы самым звычайным спосабам — праз адзіны дзейны на сённяшні момант аўтамабільны і пасажырскі пераход у Тарэспалі. Пра гэта піша выданне Rzeczpospolita, спасылаючыся на прэс-сакратара Нацыянальнай пракуратуры Пшэмыслава Новака.

11.05.2024 / 19:29

Томаш Шміт. Фота: Sputnik

Як паведаміў каардынатар спецслужбаў і новы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк, упершыню Томаш Шміт прыехаў у Беларусь у якасці турыста ў чэрвені 2023 года. Другі раз, у траўні гэтага года, ён пакінуў краіну, каб атрымаць палітычны прытулак у Беларусі.

«Абедзве паездкі засталіся па-за ўвагай польскіх спецслужбаў», — адзначае Rzeczpospolita.

Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег

Колькі зарабляў і якой маёмасцю валодае суддзя, які збег з Польшчы ў Беларусь

Польскі суд дазволіў зняць імунітэт з уцекача ў Беларусь суддзі Шміта і выдаць ордар на ягоны арышт

Збегламу ў Беларусь суддзі Шміту ў Польшчы пагражае пажыццёвае

Суддзю, які збег у Беларусь, некалькі месяцаў вяла польская контрразведка

Туск: Сувязь суддзі Шміта з Беларуссю мае доўгую гісторыю

«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі

Nashaniva.com