Дрон атакаваў чарговы расійскі НПЗ — цяпер у Валгаградзе

Пажар пачаўся на Валгаградскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Расіі пасля падзення беспілотніка на яго тэрыторыю, ахвяр няма, пажар патушылі, перадае ТАСС са спасылкай на губернатара Андрэя Бачарова.

12.05.2024 / 07:44

Меркаваны здымак пажару на НПЗ у Валгаградзе. Фота: тэлеграм-канал Baza

 

З пачатку года расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы не раз падвяргаліся нападам. 

На гэтым тыдні, напрыклад, расійскія ўлады паведамлялі пра атакі на НПЗ у Башкартастане і Калужскай вобласці.

Для ўдару па НПЗ у Башкартастане УСУ прымянілі звышлёгкі самалёт

Беспілотнікі ўдарылі па НПЗ пад Калугай

Уначы беспілотнікі атакавалі дзве вобласці ў Расіі. На Разанскім НПЗ узнік пажар

Nashaniva.com