«Зроблена ў Беларусі». На Wildberries з'явіўся раздзел з да болю знаёмай назвай

Усё для зручнасці пакупнікоў, якія хочуць набыць «якасныя беларускія тавары».

12.05.2024 / 20:17

Фота ілюстрацыйнае. Фота: akket.com

Пра гэта паведамляе выданне «Беларусы і рынак».

Цяпер для таго, каб знайсці, заказаць і купіць тавар беларускай вытворчасці на расійскай гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы Wildberries, не трэба доўга і нудна вывучаць інфармацыю аб характарыстыках прадстаўленай прадукцыі.

У адным з самых буйных расійскіх маркетплэйсаў Wildberries прадстаўлена новаўвядзенне. Для зручнасці пакупнікоў быў уведзены новы раздзел, які мае ў якасці назвы даўно вядомы на прасторах нашай краіны слоган «Зроблена ў Беларусі».

У гэтым раздзеле будуць прадстаўлены выключна тавары, якія вырабляюцца фірмамі і кампаніямі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Як заявілі прадстаўнікі расейскага маркетплэйсу Wildberries, цяпер усе пакупнікі гэтай інтэрнэт-пляцоўцы змогуць набыць якасныя беларускія тавары «па зніжаных коштах і без удзелу пасярэднікаў», паведамляе 024.by.

Таксама паведамляецца, што ўсе вытворцы Рэспублікі Беларусь, якія прапануюць сваю прадукцыю на Wildberries, маюць сертыфікаты Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і іх тавары адпаведным чынам прамаркіраваны.

Новы раздзел «Зроблена ў Беларусі» даступны кожнаму пакупніку як на афіцыйным сайце маркетплэйса, так і ў мабільным дадатку Wildberries.

Нагадаем, на тэрыторыі нашай краіны каля адной тысячы пунктаў выдачы Wildberries. Праўда, колькі менавіта беларускіх вытворцаў прадстаўляюць сваю прадукцыю на расійскім маркетплэйсе Wildberries, у кампаніі не адказалі. Аднак колькасць тавараў, якія адкрываюцца пры выбары падзелу «Зроблена ў Беларусі», перавышае 21 тысячу.

Nashaniva.com