«Падпісалі трэці падзел Рэчы Паспалітай». Беглы польскі суддзя наведаў Гродна
Томаш Шміт вырашыў павандраваць па новай радзіме.
12.05.2024 / 22:54
Фота: Пул 4 Рэгіён
Польскі суддзя Томаш Шміт, які збег у Мінск і запытаў палітычнага прытулку, выправіўся ў паездку ў Гродна.
Характэрна, што візіт Шміта асвятлялі журналісты з пула кіраўніка Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка.
Для Шміта арганізавалі экскурсію па Старым замку, ён адзначыў, што гэта было любімае месца караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. Былому суддзі распавялі пра замак, іншыя славутасці Гродна, а таксама пра трэці падзел Рэчы Паспалітай. Шміт таксама наведаў касцёл і праваслаўную царкву.
Мяркуючы па відэа, якое распаўсюдзіў пул Караніка, Шміт слухаў апавяданне на рускай мове без перакладчыка.
Пул Караніка распаўсюдзіў і выказванні Шміта.
Юрыст прыгадаў пра закрыццё беларускіх школ у міжваеннай Польшчы і параўнаў тую сітуацыю з закрыццём краінамі ЕС памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю.
Суддзя Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шміт збег у Беларусь 6 мая. Ён даў у Мінску прэс-канферэнцыю, на якой абвясціў, што мае намер прасіць у Беларусі палітычнага прытулку.
Польскія спецслужбы мяркуюць, што Шміт некалькі гадоў кантактаваў з беларускай выведкай і расійскімі агентамі ў Польшчы. Па службе ён меў доступ да сакрэтнай і адчувальнай інфармацыі. Шміту на радзіме пагражае пажыццёвае зняволенне. Польскі суд дазволіў яго арыштаваць.
«На яго жыццё палююць агенты ЦРУ, а ён гуляе па Мінску, проста сарвігалава»
У Польшчы расказалі, як суддзя Шміт заехаў у Беларусь. Турцыя ні пры чым
Польскі суд дазволіў зняць імунітэт з уцекача ў Беларусь суддзі Шміта і выдаць ордар на ягоны арышт
Збегламу ў Беларусь суддзі Шміту ў Польшчы пагражае пажыццёвае
Суддзю, які збег у Беларусь, некалькі месяцаў вяла польская контрразведка