У кіраўніцтва мяцежнага «Гроднажылбуда» прызначылі начальніка шчучынскага КДБ
На новую пасаду Аляксандра Смародскага звярнуў увагу блогер d-zholik.
13.05.2024 / 21:11
Пратэсты на «Гроднажылбудзе»
Аляксандр Смародскі доўгі час узначальваў Шчучынскае міжраённае аддзяленне ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці. Пасля звальнення ён пабыў адвакатам, а цяпер працуе намеснікам генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах найбуйнейшага забудоўшчыка ААТ «Гроднажылбуд».
У жніўні 2020 года «Гроднажылбуд» выявіўся адным з самых дэмакратычна настроеных прадпрыемстваў рэгіёна. Супрацоўнікі выходзілі на прыступкі і выказваліся супраць гвалту.
У выніку работнікі прадпрыемства спазналі рэпрэсіі — паляванне на нязгодных працягваецца і ў 2024 годзе.