Купілі муку? Спачатку пакладзіце яе ў маразілку
Гэта дапаможа справіцца з распаўсюджанай праблемай.
13.05.2024 / 22:19
Большасць людзей захоўвае муку ва ўпакоўцы з паперы ці высыпае яе ў іншую ёмістасць. Усім вядома, што гэты прадукт трэба захоўваць у сухім і прахалодным месцы і пажадана ў герметычнай тары.
Але найбольш дасведчаныя гаспадыні пасля таго, як набылі муку, спачатку змяшчаюць яе на некаторы час у маразілку. Навошта?
Як вядома, такія сыпучыя прадукты, як мука, рыс ці іншыя крупы, з'яўляюцца выдатным харчаваннем для розных відаў насякомых.
Найбольш распаўсюджанымі з іх з'яўляюцца зерневая моль (Sitotroga cerealella), лускаўніца цукровая (Lepisma saccharina), лічынкі вялікага мучнога хрушчака (Tenebrio molitor).
Спецыялісты адзначаюць, што гэтыя насякомыя, якіх нярэдка можна сустрэць на нашых кухнях, не ўяўляюць для нас пагрозы. Іх пападанне ў ежу можа выклікаць толькі пачуццё агіды. Але хіба што кожны хацеў бы пазбегнуць такой «дабаўкі».
Мала хто ведае, што гэтыя насякомыя трапляюць на нашу кухню з набытых у магазіне сыпучых прадуктаў. Першапачаткова ў іх знаходзяцца яйкі насякомых. Працэс адкладання адбываецца падчас вытворчасці ці захоўвання на складах. З-за вельмі маленькіх памераў заўважыць іх немагчыма. Толькі праз некаторы час з яек вылупляюцца лічынкі. І гэта звычайна адбываецца ўжо на нашай кухні.
Каб такога пазбегнуць, рэкамендуецца пасля пакупкі змясціць муку, крупы ці рыс у маразільную камеру на 48 гадзін. Гэта знішчыць усе яйкі насякомых, якія маглі там знаходзіцца.
Пасля такой працэдуры рэкамендуецца перасыпаць муку ці крупы ў тару, якая шчыльна закрываецца. Вельмі важна, каб яна была дасканала вымыта і высушана.
Мука з цвыркуноў, бялок з медуз: якой будзе ежа будучыні?
Пакладзіце абутак у маразілку. Эфект будзе нечакана станоўчым
Пакладзіце крэйду ў халадзільнік і пабачыце, што здарыцца. Вы не пашкадуеце
Навукоўцы ператварылі жывых прусакоў у групу міні-кібаргаў