Пратэстоўцы збіраюцца ля парламента Грузіі ў дзень апошняга галасавання паводле закона аб замежных агентах

Дэпутатам кіроўнай «Грузінскай мары», што з'яўляецца ініцыятарам праекта, сёння зноў трэба будзе дабірацца да працы праз паліцэйскія кардоны.

14.05.2024 / 10:27

Фота: Nikka Tugushi, facebook.com

Пратэстоўцы збіраюцца ля парламента Грузіі, дзе сёння плануюць прыняць закон аналанічнаму расійскаму аб замежных агентах у трэцім і канчатковым чытанні, піша newsgeorgia.ge.

Дэманстранты сканцэнтраваны ва ўсіх службовых уваходаў у будынак заканадаўчага органа — на вуліцах Жванія, Чычынадзэ і Чытадзэ. Дэпутатам кіроўнай «Грузінскай мары», што з'яўляецца ініцыятарам праекта, сёння зноў трэба будзе дабірацца да працы праз паліцэйскія кардоны.

Opposition MPs putting out EU and Geo flags at the side back part of the parliament where the protesters are gathering to protest foreign agents bill which parliament gone vote for in the third and last plenary session. pic.twitter.com/krqfp3hrc4

— Mariam Nikuradze (@mari_nikuradze) May 14, 2024

На месцы мабілізавана вялікая колькасць патрульнай і крымінальнай паліцыі. У двары парламента размешчаны спецназ.

Сёння ў заканадаўчым органе дзейнічае жоўты ўзровень бяспекі. Супрацоўнікаў апарата пускаюць толькі пасля паказвання пасведчанняў. Са СМІ ўнутр дапускаюць толькі тэлежурналістаў.

Паліцыя адціскае ўдзельнікаў мітынгу ад уваходаў. Дагэтуль якіх-небудзь сур'ёзных інцыдэнтаў не зафіксавана. Пасяджэнне парламента прызначанае на 11 гадзін па мінскім часе.

У найбліжэйшы час шэсце да парламента пачнуць студэнты. Навучэнцы 50 грузінскіх ВНУ абвясцілі страйк з панядзелка. Яны абяцаюць, што не вярнуцца ў аўдыторыі датуль, пакуль закон не адклічуць.

Зараз яны збіраюцца на розных лакацыях ля сваіх ВНУ. Адтуль яны накіруюцца да Тбіліскай філармоніі, а далей — на праспект Руставелі.

Nashaniva.com