У Гродне за каментары ў тэлеграме судзяць жыхара Ліды
У Гродзенскім абласным судзе на сёння прызначаны разгляд крымінальнай справы жыхара Ліды Паўла Лукашэвіча.
15.05.2024 / 09:46
Яго абвінавачваюць у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «абразе суддзі альбо народнага засядацеля» (арт. 391 КК) і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім» (ч. 3 арт. 361-1 КК), піша «Вясна».
Справу будзе разглядаць суддзя Юрый Казакевіч.
Павел працаваў у філіяле кампаніі «Белтэкс оптык». Яго затрымалі 22 верасня 2023 года і першапачаткова пакаралі адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.
Пасля затрымання з'явілася відэа, у якім затрыманы кажа:
«Я — жыхар горада Ліды. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за тое, што зарэгістраваўся ў чат-боце плана «Перамога», У тэлеграм-месенджары выказваў пагрозы супрацоўнікам міліцыі, абражаў дзейнага прэзідэнта і суддзю. У плане «Перамога» зарэгістраваўся выключна з цікавасці».
У той жа дзень сілавікі затрымалі і непасрэднага начальніка Паўла — майстра Аляксандра Аніскевіча, які, валодаючы інфармацыяй, 21 верасня паспеў папярэдзіць Лукашэвіча аб тым, што яго хочуць затрымаць, пасля чаго мужчына спрабаваў схавацца,. Аніскевіча пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічынь.
Падтрымайце Паўла: Турма-1, Гродна вул. Кірава 1, 230023, Павел Юр’евіч Лукашэвіч.
Праграмістку і супрацоўніка «Еўраопта» затрымалі за ўдзел у пратэстах
Сілавікі затрымалі праграміста Банкаўскага працэсінгавага цэнтра
500 паездак ва Украіну: што вядома пра асуджанага за «здраду дзяржаве» столінскага электраманцёра