Пад Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзіміра Мартава
Доктар ад пераследу ў Беларусі з’ехаў у Расію.
15.05.2024 / 10:07
Уладзімір Мартаў. Фота: «Імёны»
У Мурыне пад Санкт-Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзіміра Мартава. Яму не даравалі крытыку аховы здароўя.
Мартаў быў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, а на другі год каранавіруснай пандэміі атрымаў абвінавачанне ў арганізацыі экстрэмісцкай супольнасці, піша «Фантанка».
Мартаў адным з першых загаварыў аб статыстыцы смяротнасці ад каранавіруса. У красавіку 2021 года Мартава звольнілі з БХМД Віцебска. Затым ён з'ехаў з краіны.
На радзіме Мартаву завочна выбрана мера стрымання ў выглядзе арышту. Пакуль што затрыманы дастаўлены ў 87-ы аддзел паліцыі ва Усеволжскім раёне Леніградскай вобласці.
У Гродне за каментары ў тэлеграме судзяць жыхара Ліды
Праграмістку і супрацоўніка «Еўраопта» затрымалі за ўдзел у пратэстах
Сілавікі затрымалі праграміста Банкаўскага працэсінгавага цэнтра