Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Рыме, дзе можа згуляць з Азаранкай
У матчы 1/4 фіналу Арына выйграла сёння ў прадстаўніцы Латвіі Алены Астапенкі — 6:2, 6:4.
15.05.2024 / 15:31
Арына Сабаленка. Asanka Brendon Ratnayake / AP
У 1/2 фіналу другая ракетка свету можа згуляць з Вікторыяй Азаранкай, якая сёння вечарам гуляе з амерыканкай Даніэлай Колінс.