Вынеслі прысуд жанчыне, якая забіла адно немаўля і не дала нарадзіцца другому

Мінскі абласны суд вынес прысуд па справе жанчыны, якая зацяжарыла ў лістападзе 2022 года, але нараджаць дзіця не хацела. Па розных прычынах яна не перапыніла цяжарнасць, таму вырашыла пазбавіцца ад малога адразу пры яго нараджэнні, але яе планам перашкодзіла тое, што дзяцей аказалася двое.

16.05.2024 / 19:55

Адзін з рэчавых доказаў па справе

Калі прыйшоў час нараджаць, жанчына з'ехала да сваякоў у Нясвіжскі раён, дзе ў вёсцы, не звяртаючыся да медыцынскай дапамогі, нарадзіла сына. Адразу пасля таго яна забіла дзіця, паклала цельца ў загадзя падрыхтаваны пакет і схавала пад ложак. Але неўзабаве зразумела, што ў жываце застаецца другое дзіця.

У выніку яна трапіла ў бальніцу, дзе лекары, дастаўшы ўжо мёртвае дзіця, зразумелі, што было яшчэ і другое. У выніку пра здзейсненае злачынства стала вядома, і жанчына трапіла пад суд.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай у забойстве малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, і прызначыў ёй пакаранне ў 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

@nashanivanews Вельмі сумная гісторыя #нашаніва #чпбеларусь #беларусь #нашаніва #беларусьновости ♬ Crime Scene - Avery Alexander

35-гадовая беларуска забіла адно сваё дзіця і не дала нарадзіцца другому

У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля

Асудзілі маці траіх дзяцей з Віцебска, якая забіла сякерай котку і яе кацянят, а відэа выклала ў сацсеткі

Nashaniva.com