Белстат: ВУП Беларусі ў студзені — красавіку вырас на 5,1%

Гэта 73 млрд рублёў.

17.05.2024 / 11:39

Ажыццёўлена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за студзень — красавік 2024 года.

Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br73 млрд, або ў супастаўных цэнах 105,1 працэнта да ўзроўню студзеня — красавіка 2023 года, паведамляе Белстат.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені — красавіку 2024 года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 108,4%.

Nashaniva.com