Амерыканскія інвестары прадаюць акцыі EPAM
Фонд рэзка прадае акцыі.
17.05.2024 / 12:41
Амерыканскі фонд AllianceBernstein прадаў буйную партыю акцый кампаніі EPAM.
Фонд з'явіўся ў ліку акцыянераў кампаніі з беларускімі каранямі ў 2023 годзе. У сярэдзіне красавіка AllianceBernstein, мяркуючы па інфармацыі камісіі па каштоўных паперах і біржам ЗША, валодаў 6,1% акцый кампаніі агульным коштам каля $800 млн, піша dev.by.
Да канца 2023 года ў распараджэнні фонду засталося толькі 1,6% акцый EPAM. Фонд знік са спісу акцыянераў, чый пакет перавышае 5%. Сузаснавальніку кампаніі Аркадзю Добкіну належыць 3,5% акцый.
Квартальная справаздача EPAM выйшла на мінулым тыдні. Пасля публікацыі каціроўкі кампаніі рэзка абрынуліся з $249 да $182 за акцыю. Інвестараў напалохалі змрочныя прагнозы па выручцы і складанасці з попытам.
Зараз акцыі EPAM гандлююцца па $189 за штуку.
Акцыі EPAM абваліліся да антырэкордных значэнняў
У EPAM пакрысе скарачаецца выручка і штат
Колькі падаткаў заплацілі ў бюджэт Літвы фірмы з беларускімі каранямі
«Не ўсё так блага». Што будзе са студэнтамі-айцішнікамі ў ЕГУ без EPAM
EPAM раптоўна выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЕГУ