Мінчанцы стала блага за рулём. Яна ўрэзалася ў гараж
Мінчанка не справілася з кіраваннем аўтамабілем і здзейсніла ДТЗ, з'ехаўшы з дарогі.
17.05.2024 / 14:56
«Сёння каля 10:00 45-гадовая кіроўца Volkswagen, рухаючыся па вуліцы Скрыпнікава ў напрамку вуліцы Прытыцкага, выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў сцяну гаража па вуліцы Жэбрака», — паведаміла мінская ДАІ.
Жанчыне падчас кіравання аўтамабілем нечакана стала дрэнна.
Яе адправілі ў бальніцу, дзе кабета праходзіць абследаванне.