Беларуска здымецца ў кіно з Дакотай Джонсан і Крысам Эвансам
Ураджэнку Беларусі Дашу Някрасаву, якая жыве ў ЗША, дадалі ў склад акцёрскай групы фільма «Матэрыялісты», праца над якім стартавала пад эгідай дыстрыб'ютарскай кампаніі А24 у лютым 2024 года, паведамляе сайт «Беларусь і свет».
17.05.2024 / 18:43
Даша Някрасава ў фільме «Мяккасць целаў». Фота: tickets.lafilmfestival.com
Пра стужку пакуль вядома мала: паводле характару гэта рамантычная камедыя, дзеянне якой адбываецца ў Нью-Ёрку, а сюжэт будуецца на ўзаемаадносінах прафесійнай свахі, багатага мужчыны, якога яна толькі што сустрэла, і яе былога партнёра.
У галоўных ролях занятыя зоркі Дакота Джонсан («Пяцьдзясят адценняў шэрага», «Мадам Павуцінне»), Крыс Эванс («Фантастычная чацвёрка», «Каралі вуліц») і Пэдра Паскаль («Гульня тронаў», «Мандалорац»).
Карціну здымае канадска-амерыканская рэжысёрка з паўднёвакарэйскімі каранямі Селін Сон. Яе дэбютны фільм «Мінулыя жыцці» атрымаў у 2024 годзе дзве намінацыі на «Оскар» — як найлепшы фільм і за найлепшы арыгінальны сцэнар.
Беларуская Папялушка: як маладая юрыстка з Гародні Бажэна Ярэміч робіць агаламшальную кар'еру
Актрыса Джэніфер Эністан напіша мемуары, дзе раскажа праўду пра адносіны з Брэдам Пітам
Нечаканы працяг кар’еры Сашы Грэй. Чым цяпер займаецца былая зорка фільмаў для дарослых?