Знайшлі цела Шані Лук, якая загінула ад рук тэрарыстаў ХАМАС
Ізраільскія вайскоўцы знайшлі цела закладніцы Шані Лук, выкрадзенай тэрарыстамі ХАМАС 7 кастрычніка. Фота гэтай грамадзянкі Германіі і Ізраіля ў тыя дні абляцела свет, а яе гісторыя стала шырокавядомай.
17.05.2024 / 19:49
Акрамя цела Шані Лук, ізраільскія байцы знайшлі трупы яшчэ двух закладнікаў — Іцхака Гелернтэра і Аміта Бускілы.
Інфармацыя пра месцазнаходжанне целаў была атрыманая следствам падчас допытаў тэрарыстаў, затрыманых у сектары Газа, а таксама разведданых штаба па пошуку закладнікаў і зніклых без вестак пры разведвальным упраўленні ЦАХАЛа.
Шані Лук — 23-гадовая грамадзянка Германіі і Ізраіля. 7 кастрычніка 2023 года яе схапілі тэрарысты падчас нападу на музычны фестываль, які праходзіў у Ізраілі каля мяжы з сектарам Газа.
Прэзідэнт Ізраіля пацвердзіў гібель 22-гадовай Шані Лук і расказаў некаторыя падрабязнасці
Бацькі Шані Лук, чыё фота абляцела свет, паведамілі, што дзяўчына памерла
Зніклая ў Ізраілі нямецкая дзяўчына Шані Лук знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы ў сектары Газа