Консульская служба пасольства Беларусі ў Эстоніі прыпыніла працу

Беларусам раяць звяртацца ў Фінляндыі ці Латвію.

18.05.2024 / 13:31

Талін, Эстонія

Пасольства Беларусі ў Эстоніі паведаміла аб прыпыненні працы консульскай службы па тэхнічных прычынах.

Ахвотным атрымаць візу, дакументы, а таксама здзейсніць іншыя консульскія працэдуры, раяць звяртацца ў пасольства Беларусі ў Фінляндыі, а таксама ў консульства Беларусі ў латвійскім Даўгаўпілсе.

Nashaniva.com