Пенсіянера Васіля Дземідовіча будуць судзіць ужо восьмы раз
72-гадовага палітвязня Васіля Дземідовіча абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі). Справу будзе разглядаць 20 траўня ў Крупскім раённым судзе суддзя Алег Лагачоў, піша «Вясна».
18.05.2024 / 17:51
Гэта ўжо восьмы суд над пенсіянерам. На ранейшых яго агулам асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль два гады, з 16 чэрвеня 2022 года.
У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Пры гэтым за апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі кепскі адбітак на здароўі мужчыны.
500 паездак ва Украіну: што вядома пра асуджанага за «здраду дзяржаве» столінскага электраманцёра
Завочна будуць судзіць 24-гадовую ўраджэнку Жлобіна