У Брэсцкім раёне гарэла база адпачынку

Гарэла база адпачынку «Белае возера», якая знаходзіцца каля аднайменнага пасёлка. Інфармацыя аб пажары ў нумары жылога корпуса паступіла ратавальнікам 18 мая ў 19:03.

19.05.2024 / 11:53

Фота: МНС

З акна нумара на 4-м паверсе пяціпавярховага корпуса ішоў дым.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС у выніку спрацоўкі сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і маўленчага апавяшчэння з будынка самастойна эвакуяваліся 43 чалавекі.

Фота: МНС

Nashaniva.com