Лукашэнка даў наказ Церцелю
Лукашэнка запатрабаваў ад КДБ «рашуча спыняць дзейнасць замежных спецслужбаў на тэрыторыі Беларусі».
20.05.2024 / 13:41
Фота: БелТА
Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад КДБ «рашуча спыняць дзейнасць замежных спецслужбаў на тэрыторыі краіны». Пра гэта ён заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні ў структуры органаў дзяржбяспекі, піша БелТА.
«Нашай дзяржаве вашымі рукамі і розумам трэба своечасова выкрываць рознага роду замашкі і негатыўныя тэндэнцыі ў дачыненні да нашай дзяржавы. Трэба спыняць, прытым вельмі рашуча, дзейнасць замежных спецслужбаў на тэрыторыі Беларусі», — заявіў ён.
Сёння «Пул першага» анансаваў кадравыя перастаноўкі ў КДБ, але падрабязнасцяў пакуль няма.