Аператара АНТ арыштавалі за палітыку. Прычынай маглі стаць каментары ў тэлеграме, якія ён даўно выдаліў

38-гадовага Антона Казельскага дома чакаюць жонка і дзіця.

20.05.2024 / 15:49

Антон Казельскі. Фота з яго сацсетак

Арыштаванага клічуць Антон Казельскі. Мяркуючы па сацсетках, мужчыне 38 гадоў. Вядома, што нейкі час ён жыў у Расіі, але апошнім часам — у Мінску. У мужчыны ёсць жонка і дзіця.

Казельскі доўгі час працаваў аператарам на АНТ. Напрыклад, яшчэ ў лістападзе 2022-га ён вучыў Дэпартамент аховы МУС працаваць з дзяржСМІ. Апошні рэпартаж Казельскага выйшаў у кастрычніку 2023 года.

Казельскі вучыць супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС працы са СМІ. Фота з сайта дэпартамента

Невядома дакладна, калі аператара затрымалі, але гэта адбылося больш за паўгода таму. 

Справа можа быць у тэлеграм-каментарах, якія пакідаў мужчына. Ён раней шмат каментаваў у розных палітычных групах, але саміх каментароў мы не адшукалі — ён іх выдаліў. Знайсці іх можна толькі ўскосна, праз адказы іншых карыстальнікаў ды сляды мужчыны ў групах.

Акаўнт супрацоўніка АНТ пры гэтым зусім неабаронены. Яго можна знайсці па тэлефонным нумары, а ў самім акаўнце Антон выкарыстоўваў уласныя фота.

Суд над Антонам пачаўся сёння, 20 мая. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах КК — «заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Яму пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.

@nashanivanews Пенсіянеру з Ляхавічаў далі 7 гадоў турмы #беларусь #беларускаямова #ляховичи #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання

Баранавіцкаму іпэшніку пагражае да 12 гадоў турмы за «заклікі да санкцыяў»

Nashaniva.com