Беларускі трэнер прыняў у Інданезіі іслам, а цяпер падаўся скараць новую краіну
Год таму СМІ ўжо пісалі пра беларускага трэнера Алега Кузьмянка, які ў свой час працаваў з шэрагам айчынных каманд і ў зборнай Беларусі, а пасля апынуўся ў Інданезіі і нават пусціў у ёй карані. Але на гэтым ягоныя прыгоды не скончыліся. Што з трэнерам цяпер, даведалася «Трыбуна».
20.05.2024 / 19:59
Журналісты даведаліся, што Кузьмянок не проста ажаніўся з мясцовай жанчынай, але дзеля шлюбу нават прыняў іслам. На радзіму ён апошні раз ездзіў у 2022 годзе для ўрэгулявання бытавых і сямейных пытанняў, пасля таго ж працягнуў працу ў азіяцкім футболе — але памяняў Інданезію на суседнюю краіну — Малайзію.
У Малайзію Кузьмянка перацягнуў сінгапурскі трэнер Аід Шарын, з якім ён разам працаваў у інданезійскім «Персікаба». У жніўні 2023-га Шарына паклікалі галоўным у малайзійскі клуб «Кучынг Сіці» і неўзабаве запрасіў да сябе і беларуса, якога да таго часу перасталі ў «Персікаба» задавальняць і матэрыяльныя варункі.
У выніку гэтай зімой Кузьмянок перабраўся ў Малайзію і цяпер працуе там у акадэміі «Кучынг Сіці» — спачатку з юнакамі, а з красавіка 2024-га стаў галоўным трэнерам «Кучынг Сіці U-23».
Пры гэтым беларускі трэнер, як сцвярджае «Трыбуна», з 2019-га не вывучыў ні інданезійскай мовы, ні тым больш малайскай (хоць гэтыя дзве розняцца паміж сабой не вельмі істотна). З англійскай у яго таксама праблемы, таму кіраваць калектывам Кузьмянок можа толькі з дапамогай перакладчыка.
Беларускі футбольны трэнер знайшоў сямейнае шчасце ў далёкай Інданезіі
Жаночая зборная Літвы адмовілася гуляць з беларускамі цаной дзвюх тэхнічных паразаў і штрафу
Салігорскі «Шахцёр» аштрафавалі і адхілілі ад еўракубкаў