У Мінску затрымалі хірурга Алену Церашкову

Сілавікі затрымалі сківічна-тварнага хірурга і колішнюю актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Алену Церашкову, паведамілі праваабаронцы з dissidentby.

20.05.2024 / 20:52

Паводле папярэдняй інфармацыі, Церашкова затрыманая ў рамках крымінальнага артыкула аб грубым парушэнні грамадскага парадку (частка 1 артыкула 342 КК). Праваабаронцы пішуць, што жанчына цяпер можа знаходзіцца ў СІЗА. Дома ў жанчыны засталіся чацвёра дзяцей.

Алена Церашкова — родная сястра асуджанага на 5 гадоў калоніі актывіста грамадскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага. Акрамя асноўнай прафесіі, яна пісьменніца, перакладчыца, у свой час была двухразовай чэмпіёнкай Беларусі па таэквандо.

Церашкову з мужам ужо затрымлівалі ў жніўні 2021 года. Чым тады скончылася затрыманне, невядома.

57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі

У Брэсце грамадзяніна Украіны асудзілі на 6 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць»

Аператара АНТ арыштавалі за палітыку. Прычынай маглі стаць каментары ў тэлеграме, якія ён даўно выдаліў

Nashaniva.com