У мінскай кватэры раніцай загарэўся самакат
Ратавальнікі пажар патушылі
22.05.2024 / 11:24
Раніцай 22 мая ў сталічнай аднапакаёвай кватэры па праспекце Дзяржынскага ўзнік пажар.
Супрацоўнікі МНС, прыехаўшы на месцы, усталявалі, што яго прычынай стала ўзгаранне электрасамаката, які знаходзіўся ў кватэры.
У пажары ніхто не пацярпеў, аднак рамонт рабіць прыйдзецца: агонь пашкодзіў ламінат, нацяжныя столі і закапціў сцены.
Прычына ўзгарання высвятляецца.
Адзін кіроўца пабачыў хлопца на самакаце, а другі — не. Што было далей
У Мінску ўзмацнілі кантроль за веласіпедыстамі і самакатчыкамі
Каталіцкія манашкі ў Мінску зладзілі на Вялікдзень прабег на самакатах